У гэтым годзе ўсе мерапрыемствы маштабнай акцыі аб'яднае тэма “Універсітэт пакалення Z: эвалюцыя вышэйшай адукацыі”.
У рабоце форуму прымаюць удзел больш за 70 лідараў студэнцкіх арганізацый з універсітэтаў Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі, Латвіі, Малдовы, Сербіі, Славеніі, Аўстрыі, Туркменістана, Польшчы і Албаніі.
У гэтым годзе фармат форуму зменены. На працягу трох дзён удзельнікі ў складзе пяці каманд распрацуюць універсальную мадэль інфраструктуры студэнцкага самакіравання і арганізацыйна-кіраўніцкай дзейнасці ВНУ. Сваё бачанне лідары прадставяць у рамках публічнай абароны праектаў. Акрамя таго, пройдзе шэраг сустрэч з экспертамі ў галіне інтэрнэт-рэсурсаў. Удзельнікі абмяркуюць пытанні ўплыву лічбавых тэхналогій на адукацыйны працэс, адаптацыі бізнесу пад патрэбы сучаснага пакалення і інш.
Для гасцей БДУ падрыхтавана таксама культурная праграма. Знаёмства са спадчынай Беларусі адбудзецца на пляцоўках музеяў БДУ, парка-музея інтэрактыўнай гісторыі “Сулла”. Запланавана таксама наведванне музея Мінскага аўтамабільнага завода.
Арганізатарамі маладзёжнага форуму выступаюць Студэнцкая Асамблея БДУ і Інфармацыйны пункт Савета Еўропы ў Мінску. Мерапрыемства скіравана на абмен ведамі і вопытам студэнтаў розных краін, а таксама ўстанаўленне супрацоўніцтва ў рэалізацыі сумесных маладзёжных праектаў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв'ю: molportal.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[2] https://zviazda.by/be/tags/moladz