У Лельчыцкім раёне мясцовыя жыхары навучыліся зарабляць не толькі на зборы ягад і грыбоў, але і на... гарбузах, якія на поўдні Беларусі добра родзяць. Прычым не на саміх жоўтых пладах, а менавіта на семачках-гарбузіках, высушаных натуральным спосабам, якія ў іх з ахвотай купляюць і свае, і прыезджыя прадпрымальнікі. Працуюць на семачкавай вытворчасці сем'ямі. На гэтым фота, напрыклад, жыхар аграгарадка Ударнае Уладзімір ЛІСІЦКІ прывёз прычэп гарбузоў на перапрацоўку дачцэ, якая жыве ў вёсцы Сініцкае Поле.
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya