Другую дэкаду запар на тэрыторыі Беларусі ўтрымліваецца цёплае надвор'е, калі сярэднясутачная тэмпература значна перавышае норму, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Заўтра ўдзень наша краіна застанецца ў асноўным у вобласці павышанага атмасфернага ціску, які быў сфарміраваны ва ўмерана цёплай паветранай масе. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі туман. Вецер заходняй чвэрці ўмераны, удзень па паўночнай палове парывісты. Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 3 да плюс 9 градусаў, месцамі да 11 цяпла. Удзень будзе значна цяплей, калі тэмпература паветра стане дасягаць плюс 11 — плюс 18 градусаў, а па паўднёвым захадзе — нават да 20 цяпла.
А вось у нядзелю, 27 кастрычніка, надвор'е ў нас будзе вызначаць поле паніжанага атмасфернага ціску, сфарміраванае ў цёплай паветранай масе. У гэты дзень у дзённыя гадзіны па паўночным захадзе краіны адаб'ецца ўплыў малаактыўнай франтальнай сістэмы. Уначы тэмпература паветра складзе ад плюс 6 да плюс 12 градусаў, але па паўднёвым усходзе будзе 4—6 цяпла. Удзень нас чакае камфортнае цёплае надвор'е, калі ў разгар дня будзе 13—20 цяпла, а па поўдні — да плюс 22 градусаў.
Сяргей КУРКАЧ
Прэв'ю: pinterest.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/nadvore