У хуткім часе жыхары нашай краіны будуць абіраць сваіх прадстаўнікоў у нацыянальны парламент новага склікання: зараз адбываюцца сустрэчы, ідзе агітацыя і, безумоўна, гучаць абяцанні патэнцыйных народных выбраннікаў. «МС», у сваю чаргу, падтрымліваючы тэматыку электаральнай актыўнасці, вырашыла паглядзець, а якімі формамі і метадамі работы карысталіся іх папярэднікі?
Ведаеце, ёсць шмат цікавага і ўнікальнага. Напрыклад, вопыт аб'яднання намаганняў дэпутата Палаты прадстаўнікоў з калегамі з мясцовых Саветаў па вырашэнні праблем насельніцтва ў сваёй акрузе — аб ім вы даведаецеся з матэрыялу «Камандны залік» [3]. На нізавым узроўні таксама працуюць самаадданыя і неабыякавыя да праблем выбаршчыкаў людзі, з такімі чытачы пазнаёмяцца ў матэрыяле «Чалавек, якому больш за ўсіх трэба» [4].
І нарэшце, аб заканатворчай дзейнасці і чаканнях выканаўчай улады ад будучага складу дэпутацкага корпуса раскажа губернатар Гродзеншчыны Уладзімір Краўцоў (які, дарэчы, ведае дэпутацкую работу як ніхто іншы) у матэрыяле «Пазбегнуць прававых тупікоў» [5].
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/parlament
[3] http://zviazda.by/be/news/20191024/1571927628-z-yakimi-prablemami-iduc-magilyauchane-da-deputata-pyatra-salauyova
[4] http://zviazda.by/be/news/20191024/1571929049-deputat-raysaveta-arganizavala-tancavalny-gurtok
[5] http://zviazda.by/be/news/20191024/1571928615-yakim-bachyc-deputacki-korpus-vykanauchaya-ulada
[6] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[7] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2019