Больш за 20 % кандыдатаў у дэпутаты ўжо адкрылі спецыяльныя рахункі для збору добраахвотных ахвяраванняў у выбарчыя фонды. Пра гэта ў відэаінтэрв'ю на сайце Нацыянальнага прэс-цэнтра паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.
Паводле інфармацыі БелТА [3], кіраўнік Цэнтрвыбаркама праінфармавала, што паўтары сотні чалавек адкрылі рахункі для стварэння асабістых фінансавых фондаў, за кошт якіх яны будуць купляць эфірны час, вырабляць друкаваную прадукцыю. «Гэта ўжо больш за 20 % ад усіх кандыдатаў», — сказала яна, удакладніўшы, што лічба змяняецца літаральна кожную гадзіну.
Вялікая колькасць кандыдатаў (на першым месцы Мінск) звярнулася з заяўкамі аб тым, што яны будуць праводзіць адкрытыя агітацыйныя мерапрыемствы. Частка прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты звярнулася з заявамі аб выдзяленні закрытых памяшканняў для сустрэч з выбаршчыкамі. Тут лідзіруе Мінская вобласць.
Лідзія Ярмошына мяркуе, што першыя інфармацыйныя спрэчкі паміж кандыдатамі ў дэпутаты не за гарамі, паколькі некаторыя ўспрымаюць гэтую кампанію як барацьбу з абвінавачваннямі. «Натуральна, гэта можа выклікаць папрокі ў тым, што яны парушаюць правілы, якія прадугледжаны артыкул 47 Выбарчага кодэкса, дзе ўтрымліваюцца абмежаванні, што не павінна ўтрымліваць перадвыбарная агітацыя і прапаганда. Таму тут, я думаю, таксама хутка ўсё забурліць», — адзначыла яна.
Дарэчы, прадугледжаныя ў Выбарчым кодэксе абмежаванні не датычацца сацыяльных сетак. «Але калі кандыдат у дэпутаты будзе і ў сацсетках дапускаць у сваіх выступленнях паклёп, абразы, распальваць сацыяльную варожасць, заклікаць да гвалтоўнага звяржэння канстытуцыйнага ладу — гэта падстава для адмены рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты», — растлумачыла старшыня ЦВК.
Нагадаем, што выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 17 лістапада.
Прэв'ю: bragin.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/parlament
[3] http://www.belta.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2019
[6] https://zviazda.by/be/tags/cvk