У вырашальным матчы Карына Дзямінская, Карына Казлоўская і Аляксандра Куратнік выйгралі ў саперніц з Расіі — 6:2.
Трэцяе месца занялі спартсменкі КНДР, якія перамаглі ў матчы за «бронзу» ўкраінак — 5:3. Нагадаем, гэта другі залаты медаль беларускіх спартсменаў на турніры, раней найлепшым стаў дзюдаіст Даніэль Мукетэ. Акрамя залатых узнагарод, «серабро» і «бронзу» на Сусветных ваенных гульнях у Кітаі заваявалі барцы Аляксандр Гуштын і Ксенія Станкевіч адпаведна. Сусветныя ваенныя гульні будуць працягвацца да 27 кастрычніка.
Дар'я Лабажэвіч
Прэв'ю: armiya.az
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/sport
[4] https://zviazda.by/be/tags/susvetnyya-vaennyya-gulni
[5] https://zviazda.by/be/tags/medali