Аб гэтым расказала Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Аўстрыі ў Беларусі Алаізія Вёргетэр падчас гутаркі з журналістамі ў Нацыянальным прэс-цэнтры Беларусі.
— Дэталі візіту яшчэ абмяркоўваюцца, пра іх грамадскасць будзе апавешчана пазней, — зазначыла пасол.
Алаізія Вёргетэр расказала, што сама яна мела гонар арганізоўваць тры візіты высокага ўзроўню сёлета: у прыватнасці, у Беларусь Федэральнага прэзідэнта Аўстрыі Аляксандра Ван дэр Белена, міністра замежных спраў Карын Кнайсль, а таксама Себасцьяна Курца, які на той момант з'яўляўся Федэральным канцлерам Аўстрыі.
— Кантакты такога высокага ўзроўню дапамагаюць адкрытасці, камунікацыі, гатоўнасці да дыялогу і на рабочым, і на аператыўным узроўні, — дадала пасол. — Паміж нашымі краінамі запланавана мноства візітаў. Складваецца вельмі сардэчны, карысны для абодвух бакоў абмен на ўсіх ступенях развіцця зносін.
На працягу года беларуска-аўстрыйскае супрацоўніцтва развівалася асабліва дынамічна. Гэта адлюстроўваецца і ў лічбах узаемнага тавараабароту. За першае паўгоддзе экспарт з Аўстрыі склаў 50 мільёнаў еўра, імпарт —- каля 10 мільёнаў еўра. У цэлым прырост тавараабароту ў памеры 15 %, які дазваляе чакаць добрай дынамікі ў 2019 годзе.
Наталля ТАЛІВІНСКАЯ
Прэв'ю: webdo.tn
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-talivinskaya
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/prezident
[4] https://zviazda.by/be/tags/prezident-belarusi
[5] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[6] https://zviazda.by/be/tags/prezident-austryi
[7] https://zviazda.by/be/tags/austryya
[8] https://zviazda.by/be/tags/vena