У Міністэрстве замежных спраў Беларусі пракаментавалі рашэнне амерыканскіх уладаў, якія працягнулі на паўтара года прыпыненне санкцыяў у дачыненні да прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны Беларусі. У гэтым рашэнні МЗС бачыць пэўны прагрэс, але, як і раней, заяўляе аб контрпрадуктыўнасці санкцый. Пра гэта БЕЛТА [1] заявіў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.
"Беларусь заўсёды і на ўсіх узроўнях заяўляла пра тое, што ў знешняй палітыцы санкцыі непрымальныя і контрпрадуктыўныя. Гэтую пазіцыю мы прама даводзім да нашых амерыканскіх калег падчас рэгулярных кантактаў. Поўнага разумення па гэтым пытанні паміж намі пакуль не дасягнута. Але разам з тым санкцыі у дачыненні да канцэрна "Белнафтахім" і прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у яго склад, прыпыненыя на паўтара года, а не на год, як гэта было ў мінулы раз. Гэта сведчыць пра пэўны прагрэс", - адзначыў Анатоль Глаз.
"Разлічваем, што гэтае рашэнне стане чарговым крокам на шляху поўнай адмены санкцыйных і іншых абмежаванняў у гандлі з Рэспублікай Беларусь", - дадаў афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/mid-prokommentiroval-ocherednuju-priostanovku-sanktsij-ssha-v-otnoshenii-belneftehima-366718-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mzs
[3] https://zviazda.by/be/tags/belnaftahim