У англійскім графстве Эсэкс знойдзеная фура з 39 целамі ўнутры. Машына была прыпаркаваная ў прамысловай зоне гарадка Грэйс, піша [1] BBC.
Паліцыя прыбыла на месца каля паловы другой ночы. Паведамляецца, што кіроўца фуры - 25-гадовы ірландзец - арыштаваны па падазрэнні ў забойстве.
Аб загінулых пакуль вядома толькі тое, што гэта 38 дарослых і адзін падлетак. Афіцэр мясцовага дэпартамента паліцыі Эндру Марынэр папярэдзіў, што ўстанаўленне асоб ахвяр можа заняць шмат часу.
Устаноўлена, што фура прыбыла з Балгарыі і заехала на тэрыторыю Вялікабрытаніі ў нядзелю.
"Мы арыштавалі кіроўцу па падазрэнні ў дачыненні да здарэння, ідзе расследаванне", - сказаў Марынер.
Вакол месца, дзе знайшлі фуру, усталяваны паліцэйскі кардон. Паліцыя пакуль не вылучала ніякіх версій здарэння.
Кіраўнік міністэрства ўнутраных спраў Вялікабрытаніі Прыці Патэль заявіла, што шакаваная трагедыяй.
Спасылкі
[1] https://www.bbc.com/russian/features-50152343
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne
[3] https://zviazda.by/be/tags/vyalikabrytaniya
[4] https://zviazda.by/be/tags/zaboystva
[5] https://zviazda.by/be/tags/smerc