Не адно дзесяцігоддзе выконвае брыгадзірскія абавязкі на пароме ў горадзе Дзісна Віктар Пяткоў. На сваёй змене Віктар Анатолевіч — рулявы: запускае дызельны рухавік, адчальвае і прычальвае да берагоў, сочыць за паркоўкай на пароме аўтатрактарнай тэхнікі, за бяспекай пасажыраў. Паром праз Заходнюю Дзвіну злучае Мёрскі і Верхнядзвінскі раёны, якія знаходзяцца на супрацьлеглых берагах вялікай ракі.
Фота Анатоля Клешчука
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya