Сёння ў 6.50 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Чэрвеньскага аддзела МНС ад вартаўніка прадпрыемства паступіла паведамленне аб тым, што ідзе дым з вокнаў вытворчага будынка ААТ “Смілавіцкая валюшна-лямцавая фабрыка”.
Праз 4 хвіліны на месцы выкліку ўжо былі два першыя падраздзяленні ратавальнікаў. Як паведамляе МНС, загаранне адбылося ў цэху, дзе на падэшвы валёнак прыладжваюць гуму. У аднапавярховым будынку працавалі дзве змены з 8.00 да 16.00 і з 16.00 да 0.00. Аўтаматычнай пажарнай сігналізацыяй вытворчасць абсталявана не было. Пажар лакалізаваны і ліквідаваны ратавальнікамі. У выніку агнём пашкоджаны 12 станкоў і гатовая прадукцыя на агульнай плошчы 20 квадратных метраў. Прычына пажару высвятляецца. Адна з версій, якая разглядаецца, - кароткае замыканне электраправодкі вытворчага станка.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/chervenski-rayon
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/smilavichy