Праваахоўнікі Кастрычніцкага РУУС Мінска затрымалі 26-гадовую жыхарку Брэсцкай вобласці, у якой выяўлена больш за 950 грам высушанай марыхуаны, паведамляе МУС [1].
Падчас агляду аўтамабіля фігуранткі супрацоўнікі наркакантролю на пярэднім сядзенні выявілі слоік з рэчывам расліннага паходжання, а ў сумцы пакет з марыхуанай. Агульная вага знойдзенага склаў каля 45 грам. У далейшым па месцы жыхарства затрыманай былі знойдзеныя два слоікі аб'ёмам 1 і 3 літры, палімерны пакет з высушанай марыхуанай вагой больш за 900 грам.
Як патлумачыла дзяўчына, па дарозе ў Мінск яна знайшла вялікі куст канопляў і вырашыла яго высушыць для асабістага ўжывання.
Вядома, што раней фігурантка прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане наркатычнага ап'янення.
Праводзіцца праверка.
Спасылкі
[1] https://minsk.mvd.gov.by/ru/news/2192
[2] https://zviazda.by/be/tags/mus
[3] https://zviazda.by/be/tags/kryminal