Растуць інвестыцыі ў гэтую галіну.
Па выніках першых васьмі месяцаў гэтага года інвестыцыі ў высокатэхналагічн вытворчасць у Кітаі працягвалі расці, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
У студзені-жніўні інвестыцыі павялічыліся на 12 працэнтаў у гадавым вылічэнні, што на 0,9 працэнтнага пункта вышэй за паказчык першых сямі месяцаў. Пра гэта сведчаць звесткі Дзяржаўнага камітэта па справах развіцця і рэформаў КНР.
Пры гэтым інвестыцыі ў медыцынскае абсталяванне і вытворчасць прыбораў і інструментаў выраслі на 17,7 працэнтаў у гадавым вылічэнні, у электроннае абсталяванне і абсталяванне сувязі — на 14,5 працэнта..
Дадзеныя ведамства таксама сведчаць аб тым, што ў перыяд са студзеня па жнівень інвестыцыі ў тэхнічнае перааснашчэнне выраслі на 9,5 працэнта, што на 6,9 працэнтнага пункта вышэй інвэстыцый у апрацоўчую прамысловасць.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya