У Германіі затрымалі беларускую арганізаваную злачынную групу, якая займалася крадзяжамі тавараў з грузавікоў. Такая інфармацыя размешчана на сайце Еўрапола, паведамляе [1] БелТА.
Групоўка была нацэлена на грузавікі ў зонах адпачынку, аўтастрадах і стаянках. Беларусы падазраюцца ў дачыненні амаль да 60 злачынствам у Германіі. Агульны ўрон склаў больш за 500 тыс. еўра. Групоўка налічвае па меншай меры шэсць чалавек і падазраецца ў тым ліку ў здзяйсненні злачынстваў на тэрыторыі Францыі.
Затрыманне чатырох чальцоў групоўкі, уключаючы яе кіраўніка, прайшло 10 кастрычніка. Падазраваныя былі злоўлены з доказамі злачынства ў Германіі: паліцыя выявіла грузавік з выкрадзенымі тэлевізарамі. Расследаванне працягваецца.
У аперацыі былі задзейнічаныя нямецкія паліцыянты, французскія жандары, чэшскія ўлады і супрацоўнікі Еўрапола.
Фота ў мініяцюры: logist.today
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-germanii-zaderzhany-belorusy-grabivshie-gruzoviki-366318-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/rabavanne
[4] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[5] https://zviazda.by/be/tags/germaniya-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/eurapol