Урадам Рэспублікі Беларусь па прапанове ваеннага ведамства прапрацаваны комплекс мер па павышэнні статусу ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы. Пакет матывацыйных мер прадстаўлены Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і ўхвалены, паведамляе [1] Telegram-канал Мінабароны.
Кіраўнік Дзяржавы даручыў падрыхтаваць праекты прававых актаў па рэалізацыі прапаноў.
Частка з іх будуць унесена ўжо да 1 снежня. Гэта датычыцца ў тым ліку ўключэння тэрміну тэрміновай ваеннай службы ў страхавы працоўны стаж.
Паралельна прапрацоўваецца яшчэ шэраг мер, якія прадугледжваюць ільготы ваеннаслужачым тэрміновай службы ў сферы адукацыі, аховы здароўя, жыллёвага забеспячэння.
Прэв'ю: mil.by
Спасылкі
[1] https://t.me/modmilby/893
[2] https://zviazda.by/be/tags/ilgoty
[3] https://zviazda.by/be/tags/terminovaya-vayskovaya-sluzhba
[4] https://zviazda.by/be/tags/terminovaya-sluzhba
[5] https://zviazda.by/be/tags/pracouny-stazh