Такім чынам, спартсмен выступіць ужо на другіх Алімпійскіх гульнях. Ліцэнзію ў Токіа беларус заваяваў па выніках 49-га чэмпіянату свету па спартыўнай гімнастыцы ў Штутгарце. У кваліфікацыі мнагабор'я наш спартсмен заняў 50-е месца, па рэгламенце на Гульні адбіраліся 12 найлепшых. Але было нямала дадатковых опцый, якія пакідалі Андрэю алімпійскі шанц: гэта і квота ў аднаго спартсмена ад краіны, і адсеў прадстаўнікоў 12 наймацнейшых камандаў, якія раней забяспечылі сабе паездку на Алімпіяду.
Усё вырашалася ў фіналах асобных відаў, прызёры якіх таксама атрымлівалі ліцэнзіі. У выніку ўсё склалася на нашу карысць, і Андрэй Ліхавіцкі прадставіць Беларусь на галоўным старце чатырохгоддзя.
Нагадаем, у жаночых спаборніцтвах раней алімпійскую ліцэнзію заваявала Анастасія Алістратава. Турнір па спартыўнай гімнастыцы ў сталіцы Японіі пройдзе з 25 ліпеня да 4 жніўня.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] https://zviazda.by/be/tags/gimnastyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyskiya-gulni
[5] https://zviazda.by/be/tags/andrey-lihavicki
[6] https://zviazda.by/be/tags/sport