У суботу 53-гадовая жыхарка аграгарадка Белая Дуброва дапамагала сваім аднавяскоўцам у нарыхтоўцы сена.
Увечары, па дарозе дадому, у нейкі момант яна знікла з вачэй. Мяркуючы, што жанчына няправільна выбрала шлях дадому, знаёмыя зрабілі спробу яе знайсці. Аднак самастойныя пошукі выніку не прынеслі, і яны паведамілі пра здарэнне ў міліцыю
Пошукам зніклай займаліся супрацоўнікі РАУС, ратавальнікі МНС і работнікі лясгаса. Падчас іх прачэсвалі лясы, палі, прылеглую мясцовасць да аўтадарог, забалочаныя тэрыторыі.
Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама, дніклая была знойдзена ў лясным масіве, паблізу вёскі Зарэчча. На шчасце, жанчына была ў прытомнасці, але без сіл. Урачы, адзначыўшы, што з ёй усё ў парадку, адпусцілі дадому.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kascyukovicki-rayon
[2] https://zviazda.by/be/tags/les