Пілотны праект па апрабацыі нарматыўнага фінансавання дзяржаўных устаноў дашкольнай адукацыі будзе рэалізаваны ў Беларусі ў 2020 годзе. Адпаведнае рашэнне прынятае з мэтай удасканалення бюджэтнага фінансавання ў галіне адукацыі і занатаванае Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 кастрычнiка 2019 года № 698.
Эксперымент распаўсюдзіцца на дашкольныя ўстановы адукацыі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Гродзенскай вобласці, у Салігорскім раёне, Баранавічах, Віцебску, Гомелі, Магілёве і Першамайскім раёне сталіцы.
Вызначана, што ў 2020 годзе базавы нарматыў для выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі, размешчаных у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу, складзе 2277,97 рубля ў год, у сельскіх населеных пунктах — 2839,87 рубля ў год. Таксама дакументам устаноўлены карэктуючыя каэфіцыенты, якія прымяняюцца да базавага нарматыву бюджэтнай забяспечанасці расходаў на навучанне і выхаванне аднаго навучэнца. Яны улічваюць шмат акалічнасцей: працягласць знаходжання выхаванца ў дашкольнай установе, тып установы (напрыклад, калі размова ідзе пра санаторны дзіцячы садзік ці санаторную групу), колькасць жыхароў у населеным пункце, дзе функцыянуе дзіцячы садзік.
Мясцовыя саветы дэпутатаў маюць права павялічыць аб’ёмы фінансавання пры наяўнасці крыніц кампенсацыі выдаткаў.
Адказныя за рэалізацыю і маніторынг эксперыменту — аблвыканкамы і Мінгарвыканкам. Да 1 лютага 2021 году ўрад чакае справаздачу ад Міністэрства адукацыі.
Надзея НІКАЛАЕВА
Фота ў мініяцюры: 1-property.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/adukacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/adukacyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/dashkolnyya-ustanovy
[6] https://zviazda.by/be/tags/finansavanne