Фестываль-кірмаш “Беларуская восень. Бульба. Плады. Гародніна” пройдзе 19 кастрычніка на базе Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводству і плодаагародніцтву (Мінская вобласць, аграгарадок Самахвалавічы, вул. Кавалёва, 2а).
У мерапрыемстве прымуць удзел вучоныя-селекцыянеры Акадэміі навукі, прадстаўнікі фермерскіх гаспадарак, індывідуальныя прадпрымальнікі краіны. У рамках фестывалю будзе арганізавана выстава дасягненняў вучоных у галіне бульбаводства, пладаводства і агародніцтва, будуць дэманстравацца новыя гатункі бульбы беларускай селекцыі, тэхналогіі вырошчвання раслін, адбудзецца выстава-продаж прадуктаў перапрацоўкі пладоў і ягад.
Наведвальнікаў уразіць гіганцкая патэльня, на якой гаспадары будуць рыхтаваць бульбу і частаваць гасцей свята. У праграме свята таксама дэгустацыя традыцыйных і арыгінальных страў беларускай кухні, продаж бульбы і плодаагародніннай прадукцыі, забаўляльная праграма, выступленне народнага ансамбля, правядзенне конкурсаў і ўзнагароджанне пераможцаў памятнымі прызамі. Урачыстае адкрыццё свята адбудзецца ў 10.00.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/festyval
[2] https://zviazda.by/be/tags/bulba
[3] https://zviazda.by/be/tags/kirmash
[4] https://zviazda.by/be/tags/plodaagarodninnaya-pradukcyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/uradzhay