З 10 лістапада турысты змогуць наведаць пашыраную зону "бязвіза" Гродна і Брэста. Аб гэтым паведамляецца ў пастанове Саўміна, апублікаванай на сайце [1] ўрада.
Замежнікі змогуць наведваць пашыраную зону "бязвіза" на тэрмін тура, але не больш за 15 сутак. Пастанова ўступае ў сілу з 10 лістапада.
Раней існуючыя асобна дзве бязвізавыя зоны Брэста і Гродна аб'ядналі ў адну ўказам прэзідэнта. У яе ўключылі яшчэ пяць раёнаў Гродзенскай вобласці: Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Лідскі і Шчучынскі, а таксама далі права ўезду праз два пункты пропуску: "Беняконі" і "Бераставіца".
Спасылкі
[1] http://www.government.by/upload/docs/filec348ae80fdef16a7.PDF
[2] https://zviazda.by/be/tags/byazvizavy-rezhym
[3] https://zviazda.by/be/tags/bresckaya-voblasc
[4] https://zviazda.by/be/tags/grodzenskaya-voblasc
[5] https://zviazda.by/be/tags/zamezhniki