15 кастрычніка ў 19.45 выратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў сенасховішчы ў вёсцы Крывое Сяло Вілейскага раёна. Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, гарэў дах будынка. Агульная загрузка сенам у момант здарэння складала 60 тон, гаворыцца [1] на сайце МНС Беларусі.
Пажар лакалізаваны і ліквідаваны ратавальнікамі. Пацярпелых няма. У выніку агнём знішчаны дах на плошчы 20 квадратных метраў, пашкоджаны драўляныя канструкцыі будынка на плошчы 80 квадратных метраў. Работнікамі МНС сумесна з работнікамі гаспадаркі было выратавана 55 тон сена. Прычына здарэння высвятляецца. Разгляданая версія - неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Спасылкі
[1] https://mchs.gov.by/glavnoe/283940/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/sena