Пакуль на дварэ стаіць цяпло, пчалавод-аматар з вёскі Заазер'е Сенненскага раёна Уладзімір ГУШЧА наводзіць перадзімовы парадак на сваёй гаспадарцы: фарбуе ахоўніка пчальніка — драўляную фігуру мядзведзя, якую некалькі гадоў таму выразаў і падарыў яму ўмелы аднавясковец.
— У нашым раёне пачасціліся выпадкі, калі касалапыя прыходзяць на пасекі, варочаюць і адкрываюць вуллі, і гэта, канешне, палохае вяскоўцаў. Мая мядовая гаспадарка знаходзіцца побач з лесам (ён літаральна за плотам), але драўлянае медзведзяня, як сапраўдны абаронца, заўсёды стаіць на варце і адганяе няпрошаных гасцей, — усміхаецца Уладзімір Гушча. Можа, і праўда?
Анатоль Кляшчук, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya