ЗША ўвялі санкцыі супраць Турцыі з-за яе ваеннай аперацыі [1] ў Сірыі, паведамляе meduza.io [2] са спасылкай на сайт амерыканскага Мінфіна.
Пад санкцыі трапілі міністэрства абароны і энергетыкі Турцыі, а таксама тры міністры: кіраўнік Мінабароны Хулусі Анкара, кіраўнік МУС Сулейман Сойлу і міністр энергетыкі Фаціх Данмез.
Санкцыі азначаюць, што гэтыя міністэрствы і чыноўнікі страцяць права заключаць здзелкі з амерыканскімі грамадзянамі, а іх актывы на тэрыторыі ЗША будуць замарожаны.
Спасылкі
[1] http://zviazda.by/be/news/20191009/1570649482-ankara-apavyascila-damask-ab-pachatku-vaennay-aperacyi-u-siryi
[2] https://meduza.io/news/2019/10/15/ssha-vveli-sanktsii-protiv-dvuh-turetskih-ministerstv-i-treh-ministrov-iz-za-vtorzheniya-v-siriyu
[3] https://zviazda.by/be/tags/turcyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[5] https://zviazda.by/be/tags/sankcyi