Сусветная канферэнцыя па навуковай пісьменнасці будзе праходзіць з 16 па 17 кастрычніка ў Пекіне. Пра гэта паведаміла Кітайская асацыяцыя навукі і тэхналогій, арганізатар канферэнцыі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Канферэнцыя на тэму «Навуковая пісьменнасць для ўстойлівага развіцця» ў гэтым годзе накіравана на садзейнічанне дасягненню Мэтаў ААН у галіне ўстойлівага развіцця, спрыяльнаму ўзаемадзеянню навукі і грамадства, а таксама прапагандзе абмену вопытам і рэсурсамі паміж краінамі ў сферах навуковай адукацыі, камунікацыі і папулярызацыі.
У канферэнцыі прымуць удзел каля 400 гасцей, у тым ліку прадстаўнікі міжнародных і нацыянальных навуковых арганізацый, сусветна вядомыя навукоўцы, работнікі адукацыі і прадпрымальнікі. Як паведамляе асацыяцыя, падчас двухдзённай канферэнцыі будуць праходзіць розныя мерапрыемствы, уключаючы праграмныя даклады, форумы высокага ўзроўню, пасяджэнні за круглым сталом і палявыя даследаванні.
Першая Сусветная канферэнцыя па навуковай пісьменнасці адбылася ў Пекіне ў верасні мінулага года, у ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі 58 арганізацый з 38 краін і рэгіёнаў і 23 міжнародных навукова-тэхнічных арганізацый.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya