Па дадзеных следства, вечарам 11 кастрычніка ў ходзе тушэння пажару ў адным з дамоў у д.Ленеўка Клічаўскага раёна супрацоўнікамі МНС знойдзены целы трох мужчын, паведамілі [1] ў Тэлеграм-канале Следчага камітэта.
Следча-аператыўнай групай праведзены агляд месца здарэння. Паводле папярэдняй інфармацыі прычынай пажару з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Меркавана загінулымі з'яўляюцца гаспадар дома і два яго сваяка. Для ўстанаўлення прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза.
Усе абставіны здарэння высвятляюцца.
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[4] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet