На базе Клінічнага радзільнага дома Мінскай вобласці старшыня канцэрна Таццяна Лугіна, дарэчы, сама маці дваіх сыноў, павіншавала жанчын, якія нарадзілі дзяцей у гэтыя дні.
Адметна, што кожная з маладых матуль атрымала падарунак з вырабаў беларускіх прадпрыемстваў, што ўваходзяць у склад «Беллегпрама»: трыкатажную коўдру ад фабрыкі «Палессе» (Пінск) і кубачак ад Добрушскага фарфоравага завода. У межах мерапрыемства канцэрн «Беллегпрам» і Клінічны радзільны дом Мінскай вобласці падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Яно прадугледжвае ўзаемадзеянне прадпрыемстваў канцэрна і грамадскага аб'яднання «Крыніца цеплыні», зарэгістраванага на базе раддома, у некалькіх кірунках.
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/taccyana-lazouskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/syamya-i-demagrafiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzen-maci