У амерыканскім штаце Паўночная Караліна суд вынес рашэнне на карысць мужчыны, які даведаўся пра здраду сваёй жонкі.
Мужчына, падаючы ў суд на палюбоўніка жонкі, скарыстаўся законам, у якім гаворыцца пра «мэтанакіраваныя ўмяшанні ў шлюбныя адносіны». Гэты закон адменены ў большасці амерыканскіх штатаў, але працягвае дзейнічаць у Місісіпі, Нью-Мексіка і Паўночнай Караліне, піша РБК. Ховард пражыў у шлюбе з жонкай 12 гадоў, але ў нейкі момант яна папрасіла ў яго развод. У спробе захаваць адносіны пара адправілася да сямейнага псіхолага. Мужчына наняў прыватнага дэтэктыва, які і высветліў, што жонка наймальніка здраджвае яму з калегам па рабоце. Ховард настойвае, што падаў у суд не з-за грошай. «Я падаў іск таму, што адчуваю, што вельмі важна разумець святасць шлюбу, асабліва ў нашы дні», — заявіў ён. На гэты час муж і жонка ўжо развяліся.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/tags/sud
[3] https://zviazda.by/be/tags/muzh-i-zhonka
[4] https://zviazda.by/be/tags/ameryka