Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў пісьмо з падзякай Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму. Пра гэта БЕЛТА [3] паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы падзякаваў ўкраінскаму лідару за цёплы прыём беларускай дэлегацыі ў Жытоміры, адзначыўшы, што праведзеныя перамовы [4] на вышэйшым узроўні прадэманстравалі салідарнасць краін у пытаннях міжнароднага парадку дня і двухбаковага супрацоўніцтва.
"Вынікі II Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны ярка пацвярджаюць неабходнасць далейшага развіцця прамога міжрэгіянальнага дыялогу", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць у паспяховым ажыццяўленні ўсіх беларуска-ўкраінскіх праектаў у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, энергетыцы, транспартнай і лагістычнай галінах, а таксама ў пашырэнні культурных сувязяў для ўмацавання традыцый добрасуседства. "Перакананы, што дамоўленасці, дасягнутыя ў Жытоміры, будуць абавязкова рэалізаваныя. Разлічваю на працяг актыўных і змястоўных кантактаў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт таксама запрасіў Уладзіміра Зяленскага наведаць з афіцыйным візітам Беларусь у зручны для яго час.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://www.belta.by/president/view/lukashenko-poblagodaril-zelenskogo-za-priem-v-zhitomire-i-priglasil-v-belarus-365296-2019/
[4] http://zviazda.by/be/news/20191004/1570190984-belarus-prapanue-ukraine-stvarac-sumesnyya-pradpryemstvy
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[6] https://zviazda.by/be/tags/ukraina
[7] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[8] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-zyalenski