Яна пройдзе ў суботу, 12 кастрычніка.
З 11 раніцы працоўны дэсант у складзе прадстаўнікоў Саюза моладзі моладзі Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ і сем'яў Кастрычніцкага раёна сталіцы, узброіўшыся граблямі і венікамі, “высадзіцца” каля сядзібы Белая дача (вул. Казінца, 54).
У цэнтры ўвагі дружнай працоўнай каманды будзе паркавая зона аднаго з нешматлікіх помнікаў архітэктуры XIX стагоддзя, што захаваўся, на тэрыторыі мікрараёна Курасоўшчына, а таксама пешаходная частка вуліцы Казінца. Моладзь і жыхары раёна ачысцяць гэтыя тэрыторыі ад лістоты і смецця, а таксама падмятуць дарожкі.
Цэнтральнай падзеяй маладзёжнай ініцыятывы стане пасадка дрэў. 20 новых саджанцаў папоўняць алею сямейных дрэў, якая была закладзена ў раёне 20 красавіка.
Пасля працоўнага пачыну - салдацкая каша і чай.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/brsm
[2] https://zviazda.by/be/tags/moladz
[3] https://zviazda.by/be/tags/praca
[4] https://zviazda.by/be/tags/drevy
[5] https://zviazda.by/be/tags/pracounaya-akcyya