Хакеісты мінскага "Дынама" пацярпелі паражэнне ад аднаклубнікаў з Рыгі ў гасцявым матчы Кантынентальнай хакейнай лігі з лікам 2:3, паведамляе [1] БЕЛТА.
Першы перыяд склаўся не лепшым чынам для мінчан. На 4-й мінуце процістаяння вароты гасцей паразіў нападаючы рыжскай каманды Эштан Картэр. Хутка з яго ўзяў прыклад Гінтс Мея - 2:0. Літаральна праз некалькі секунд абаронца мінчан Уладзіслаў Яроменка скараціў адставанне ў ліку да мінімуму. Аднак праз дзве мінуты Эштан Картэр аформіў дубль - 3:1.
Другая дваццацімінутка прайшла ў актыўным процістаянні дзвюх каманд, але завяршылася без закінутых шайбаў.
У трэцім перыядзе толькі адна атака падапечных Крэйга Вудкрафта ўвянчалася ўзяццем непрыяцельскіх варот: за сем з палавінай мінут да фінальнай сірэны вызначыўся Андрэй Касціцын - 2:3. У выніку "зубры" пацярпелі другое запар паражэнне.
Наступны матч мінчане правядуць у гасцях у фінскага "Ёкерыта" 11 кастрычніка.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/sport/view/minskae-dynama-prajgrala-ryzhskim-adnaklubnikam-u-gastsjavym-matchy-chempijanatu-khl-81994-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/hakey