Днямі завяршыўся прыём заявак і дакументаў на ўдзел у конкурсе на саісканне прэміі ўрада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці 2019 года.
Намер удзельнічаць у ім сёлета мела 121 арганізацыя. Па выніках аказаных ім кансультацый, папярэдняга адбору сакратарыятам камісіі па прысуджэнні прэміі, а таксама прынятых патэнцыяльнымі ўдзельнікамі рашэнняў аб удзеле ў спіс прэтэндэнтаў на званне лаўрэата былі ўключаны 25 арганізацый розных галін эканомікі.
Варта адзначыць, што найбольш вострая барацьба за званне лаўрэата чакаецца па кірунку дзейнасці «вытворчасць харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі». Сярод удзельнікаў гэтага мерапрыемства такія вядомыя арганізацыі, як Добрушскі фарфоравы завод, Слонімскі мясакамбінат і Гомельскі хімічны завод. Падрабязны спіс прэтэндэнтаў, якія выйшлі ў фінал, чытайце па спасылцы. [3]
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] http://www.zviazda.by/be/news/20191009/1570615240-vyznachany-udzelniki-konkursu-na-suiskanne-premii-urada-za-dasyagnenni-u
[4] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[5] https://zviazda.by/be/tags/urad
[6] https://zviazda.by/be/tags/laureaty