Супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Гродзенскага аблвыканкама 4 кастрычніка затрымалі жыхара Гродна 1981 года нараджэння, які уцягваў непаўналетніх у спажыванне наркотыкаў, паведамляе МУС [1].
Мужчына арандаваў у цэнтры Гродна памяшканне, дзе арганізаваў «гурток» па робататэхніцы, які карыстаўся вялікай папулярнасцю.
Аператыўнікі правялі мерапрыемствы, падчас якіх стала вядома, што акрамя навучання дзяцей праграмаванню і мадэляванню робатаў разам з некаторымі вучнямі ён ужывае наркатычныя сродкі. Дадзеная інфармацыя пацвердзілася.
Акрамя таго, у доме і на працоўным месцы мужчыны было выяўлена рэчыва расліннага паходжання, якое згодна з заключэннем эксперта з'яўляецца небяспечным наркатычным рэчывам - марыхуанай.
Устаноўлена, што фігурант гісторыі дзяліўся наркатычнымі рэчывамі з трыма непаўналетнімі 14-16 гадоў. Дарэчы, ён быў затрыманы праваахоўнікамі падчас курэння марыхуаны з адным з іх у памяшканні, дзе праводзіў заняткі.
Распачата крымінальная справа па ч.2 і ч.3 арт.328 КК Беларусі «Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў». У цяперашні час у дачыненні да абвінавачванага абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Спасылкі
[1] https://t.me/pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/mus
[3] https://zviazda.by/be/tags/narkotyki
[4] https://zviazda.by/be/tags/grodna