Чароўнае слова «выйгрыш» ласкае вушы, песціць зрок і... часам перадае асабістыя звесткі ў рукі інтэрнэт-махляроў. Так, карыстальнікі электроннай пошты пачалі атрымліваць паведамленні, адпраўленыя нібыта ад імя «Белпошты». У іх паведамляецца пра выйгрыш новага смартфона. А каб атрымаць нечаканы падарунак, адпраўшчыкі прапануюць выбраць падарункавую каробку, пасля перайсці па спасылцы, пацвердзіць свае звесткі і пералічыць пяць рублёў за дастаўку.
«Белпошта» адзначае, што ніякіх розыгрышаў каштоўных прызоў яна не праводзіць. Такім чынам невядомыя махляры атрымліваюць не толькі грошы, але і пашпартныя дадзеныя. У якіх мэтах яны іх выкарыстаюць — невядома.
Пра ўсе акцыі нацыянальны паштовы аператар паведамляе выключна на сваім сайце [3].
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] http://www.belpost.by/
[4] https://zviazda.by/be/tags/belposhta-1
[5] https://zviazda.by/be/tags/mahlyary-0