Кітай сусветны лідар па маштабе камп’ютарнай галіны.
У 2018 году прыбытак камп’ютарнай індустрыі Кітая дасягнуў 1,95 трлн юаняў (270 млн долараў), павялічыўшыся на 8,7% у параўнанні з аналагічным перыядам, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». [3]
Такая інфармацыя была агучаная падчас Сусветнага камп’ютарнага кангрэсу. Аб’ём вытворчасці мікракамп’ютараў склаў 310 мільёнаў адзінак, з якіх было выраблена 170 мільёнаў ноўтбукаў, прадукцыйнасць сервераў працягвае расці: летась было выпушчана 2,9 мільёна адзінак, што на 34,6% больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Як вядома, Сусветны камп’ютарны кангрэс быў арганізаваны адміністрацыяй правінцыі Хунань і Міністэрствам прамысловасці і інфармацыйных тэхналогій і пройдзе ў горадзе Чанша правінцыі Хунань. Вядомыя эксперты, навукоўцы і прадпрымальнікі з Кітая і іншых краін былі запрошаныя да ўдзелу для вывучэння і абмеркавання тэндэнцыі развіцця камп’ютэрных тэхналогій і індустрыі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya