Здзейснілі кітайскія турысты падчас святочнага тыдня.
Падчас святочнага тыдня ў гонар нацыянальнага свята з нагоды Дня ўтварэння КНР кітайскія турысты здзейснілі каля 800 млн унутраных і 7,5 млн замежных паездак. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы, вядучага ў краіне анлайн-турагенцтва Ctrip, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Карыстальнікі Ctrip з больш за 500 гарадоў краіны забраніравалі туры ў 100 краін і раёнаў свету праз анлайн-платформу на час тыднёвых вакацый у пачатку кастрычніка.
У перыяд леташняга нацыянальнага свята кітайцы здзейснілі 726 млн унутраных паездак, што аказалася на 9,4 працэнта больш, чым годам раней.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya