Народны майстар з Валожыншчыны Хрысціна Лямбовіч — выдатны знаўца тэхналогіі ткацтва паясоў «на ніце». Нібы казачныя рознакаляровыя сцяжынкі, бягуць, пераплятаюцца гэтыя паясы, сатканыя ў традыцыйных колерах. Кампазіцыю, утвораную такімі паясамі, майстар назвала таксама па-казачнаму: «Багіня з поля ідзець...»
Калі багіня з поля йшла,
Прад ёй схіляліся рамонкі,
Жаўрук вітаўся песняй звонкай,
Вяргіня для яе цвіла.
Багіня са жніва ішла,
Глядзелі долу ў стоме вочы,
І зіхацеў абрыс жаночы
У промнях боскага святла.
Да дзетак, да анёлкаў йшла -
Ёй шлях зарніцы асвятлялі,
І навальніцы прыціхалі
Над хатай, дзе яна жыла.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-pyasecki
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/tags/fotaslova-yaugena-pyaseckaga