Маладыя айчынныя дызайнеры прадставілі нашу краіну на міжнародным конкурсе European Fashіon Unіon, які прайшоў у канцы верасня ў межах Міланскага тыдня моды і сабраў удзельнікаў з Беларусі, Венгрыі, Італіі, Казахстана, Кітая, Польшчы, Расіі, Украіны і Эстоніі.
Пераможцы і прызёры Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота «Млын моды» Ірына Іскрыцкая, Ульяна Вараб'ёва і Маргарыта Калістратава паказалі свае калекцыі дзіцячага адзення, а дэфіле мадэляў з калекцыяй ад віцебскага мадэльера, майстра вясельнай моды Ганны Краснер завяршала першы конкурсны дзень EFU.
Акрамя таго, арганізацыйная і творчая каманда «Млына моды» наведала інстытут моды і дызайну Іstіtuto Marangonі — адна з вядучых еўрапейскіх школ дызайну адзення, фатаграфіі і маркетынгу супрацоўнічае з беларусамі з 2013 года, дзякуючы чаму студэнты — маладыя дызайнеры з гэтай навучальнай установы могуць паказваць свае калекцыі ў Мінску, а выкладчыкі ўваходзяць у склад конкурснага журы.
Вікторыя ЗАХАРАВА
Фота: Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/moda