«Дзяржаўная праграма развіцця электратранспарту ў Беларусі прайшла адпаведную навукова-тэхнічную экспертызу, узгадненне з зацікаўленымі органамі дзяржкіравання. Мы чакаем яе зацвярджэння ў найбліжэйшы час. Дзяржпраграма прадугледжвае распрацоўку прыблізна 50 стандартаў у сферы электратранспарту. Гэта стандарты не толькі на бяспеку электратранспарту, але і на элементы інфраструктуры, зарадныя станцыі, метады выпрабавання электрычнага абсталявання. З улікам планаў краіны па развіцці электратранспарту вывучаецца міжнародны, у тым ліку і кітайскі вопыт у гэтай сферы. У кітайскіх калег ёсць напрацоўкі, цікавыя беларускаму боку».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert
[3] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-skuratau
[4] https://zviazda.by/be/tags/dyrektar-belaruskaga-dzyarzhaunaga-instytuta-standartyzacyi-i-sertyfikacyi