Апошнія залпы падчас сумеснага расійска-беларускага вучэння «Шчыт Саюза — 2019», якое праходзіла на палігоне Муліна, адгрымелі больш за тыдзень таму. Нашы салдаты і афіцэры паказалі на іх добрыя вынікі. Кіраўніцтва Узброеных Сіл як Беларусі, так і Расіі высока ацаніла іх дзеянні. Цяпер вайскоўцы працягваюць вяртацца з Расіі ў нашу краіну.
Эшалоны 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады пачалі прыбываць на станцыю Азярышча.
— Нас цёпла прынялі ў Расіі, дапамаглі з інжынерным уладкаваннем камандных пунктаў і пазіцый, — расказаў намеснік камандзіра брыгады гвардыі падпалкоўнік Міхаіл Скіба. — Нашы вайскоўцы паказалі высокія вынікі. Але было няпроста прызвычаіцца да глебы — мясцовасць у Муліне вельмі пясчаная.
Таксама ў Беларусь вярнуліся ваеннаслужачыя 742-га палявога вузла сувязі. Як адзначыў яго начальнік, падпалкоўнік Вадзім Казліцін, асабовы склад з усімі пастаўленымі задачамі справіўся.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] https://zviazda.by/be/tags/shchyt-sayuza-2019