Канал «Мінск TV», які мае гісторыю даўжынёй у сем гадоў, пераходзіць на кругласутачнае вяшчанне і пераўтвараецца ў «ЯСНАе TV».
Новы брэнд запусціла кампанія «Белтэлекам», якая ўжо прэзентавала вонкавае афармленне, а неўзабаве абяцае прадставіць гледачам і новую канцэпцыю канала.
«ЯСНАе TV» мае рускую і беларускую мову вяшчання, арыентавана на шырокую аўдыторыю: глядач любога ўзросту, полу і прафесіі знойдзе для сябе штосьці цікавае, — гавораць тэлевізійнікі. — У нас знойдзецца месца «залатому фонду» мастацкага кіно і рэйтынгавым стужкам апошніх гадоў, айчынным і замежным серыялам, мультыплікацыі і дакументальным фільмам, спартыўным спаборніцтвам. Спадзяёмся, што ўнясём яснасці ў паўсядзённае жыццё і зробім яго ярчэйшым і цікавейшым». Напрыклад, ужо вядома, што ў прамым эфіры ў фармаце Full HD тэлеканал пакажа ўсе гульні чэмпіянату Беларусі па футболе, не забудзецца таксама пра хакей і нават кіберспорт.
Вікторыя ЦЕЛЯШУК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/viktoryya-celyashuk
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruskae-telebachanne