У пачатку кастрычніка ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі «Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці» пройдзе ўрачыстае адкрыццё выстаўкі «Беларускі рубель. Гісторыя ў чвэрць стагоддзя».
І сапраўды, сёлета 19 кастрычніка спаўняецца 25 гадоў з моманту прыняцця Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь пастановы, якая заканадаўча замацавала беларускі рубель у якасці адзінага законнага плацежнага сродку на тэрыторыі краіны. Гэтае рашэнне стала заключным этапам у працэсе набыцця беларускім рублём статусу нацыянальнай грашовай адзінкі.
У Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці будзе прадстаўлена часовая экспазіцыя, прысвечаная гісторыі фарміравання і станаўлення наяўнага грашовага абарачэння ў нашай краіне. Матэрыялы экспазіцыі адлюстроўваюць храналогію станаўлення і развіцця беларускага рубля, пачынаючы з 1990-х гадоў і заканчваючы днём сённяшнім.
У экспазіцыі будуць упершыню прадстаўлены дакументы і прадметы, якія ілюструюць працэс распрацоўкі і фарміравання грашовай сістэмы ў краіне. Гэта і камплекты фотаформаў элементаў малюнкаў разліковых білетаў Нацыянальнага банка 1992 года, друкаваныя праекты грашовых знакаў, у тым ліку не выпушчаных у абарачэнне. Асобным блокам будзе адлюстравана работа Нацыянальнага банка па выпуску памятных і юбілейных манет.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/muzey
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-rubel
[5] https://zviazda.by/be/tags/gistoryya