На расійскім палігоне Муліна завяршылася сумеснае аператыўнае вучэнне Узброеных сіл Беларусі і Расіі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.
Выступаючы перад удзельнікамі вучэння, кіраўнік абароннага ведамства Беларусі Андрэй Раўкоў адзначыў:
— Сумеснае аператыўнае вучэнне падышло да свайго лагічнага завяршэння. Зусім хутка нашы вайскоўцы вернуцца на Радзіму. Задачы, якія ставіліся на вучэнні, дасягнуты. Cістэма падрыхтоўкі нашых Узброеных Сіл і Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, якая закладзена ў планы баявой падрыхтоўкі па прызначэнні, дазваляе нам планамерна забяспечваць пастаянную гатоўнасць да выканання сумесных задач у рамках абароны Саюзнай дзяржавы і нашых краін ад умоўнага праціўніка.
Асаблівасць гэтага вучэння ў тым, што беларусы выконвалі практычна ўсе задачы ў начных умовах. Побыт іх быў наладжаны так, каб нішто не адцягвала ад асноўнай місіі.
Нашы вайскоўцы цяпер рыхтуюцца да вяртання ў Беларусь.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[4] https://zviazda.by/be/tags/shchyt-sayuza-2019
[5] https://zviazda.by/be/tags/zavyarshenne
[6] https://zviazda.by/be/tags/andrey-raukou