Міхась Башлакоў (нар. 1951 г.) — вядомы беларускі паэт. Скончыў гісторыка- філалагічны факультэт Гомельскага ўніверсітэта. У розныя гады настаўнічаў, працаваў у Саюзе пісьменнікаў. З 1991 года — у Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь, дзе займаўся падрыхтоўкай і выданнем гісторыка-дакументальных хронік «Памяць». Аўтар кніг паэзіі «Касавіца», «Начны паром», «Дні мае залатыя», «Як слёзы горкія Айчыны...», «Матчыны грыбы перабіраю», «Пяро зязюлі падніму», «Нетры», «Палын», «Далеч вячэрняя» і іншых. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалем Францыска Скарыны.
Вершы — Міхась БАШЛАКОЎ, музыка — Яўген КСЯНЕВІЧ.
Куплет 1:
Дзіва дзіўнае — песня далёкая
У густым вечаровым бары.
Сэрца зойдзецца,
як ад клёкату
Ад буслінага на зары.
Прыпеў:
Зачарованы, зачарованы,
І ні выдыхнуць, ні сказаць.
Нібы паху глытнуў чабровага,
Нат не верыцца, так спяваць.
Куплет 2:
Незвычайнае, таямнічае,
Як сутонне лясных дарог.
Пералівістае, крынічнае
І пяшчотнае, бы мурог.
Прыпеў.
Куплет 3:
У тым голасе, у тым голасе...
Каб яшчэ хаця раз пачуць!
Эх, вы, песні.
Як зерне коласа —
Ў глебу кінеш, і... прарастуць.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/yaugen-ksyanevich
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/muzyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/pesnyu-byaryce-z-saboyu