Дзяржынскія следчыя працуюць на месцы здарэння, у выніку якога цяжка пацярпела жанчына падчас сельскагаспадарчых работ, паведамляе [1] Следчы камітэт.
Сёння, 20 верасня, падчас уборкі кукурузы на поле ў Дзяржынскім раёне ў жатку камбайна патрапіла жанчына, якая знаходзілася на ўборачным участку. У цяжкім стане 60-гадовую жанчыну неадкладна даставілі ў бальніцу.
Следчыя аглядаюць месца здарэння, фіксуюць сляды, прадметы, праводзяць іншыя праверачныя мерапрыемствы з мэтай ўстанаўлення ўсіх абставінаў, у тым ліку прычыны знаходжання пацярпелай на ўборачным участку.
Спасылкі
[1] https://t.me/skgovby
[2] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhynski-rayon
[3] https://zviazda.by/be/tags/zdarenne