У Беларусі 37 працэнтаў агульнага аб'ёму ўведзенага ў студзені-жніўні жылля прызначана для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 22,8 тыс. новых кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 2 063,2 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля. Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 764,2 тыс. кв.м. З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для чаргавікоў з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 531,3 тыс. кв.м.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 686,5 тыс. кв.м жылля, або 33,3 працэнта агульнага ўводу па краіне.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kvatery
[2] https://zviazda.by/be/tags/zhyllyo