Стартуе новы цыкл лекцый і тэлепраграм "Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя", паведаміў БЕЛТА [1] краязнаўца кандыдат гістарычных навук, дацэнт Дзяніс Юрчак.
У канферэнц-зале Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І.Леніна 26 верасня ў 18.00 адбудзецца першая публічная лекцыя чацвёртага сезона "Мой Радавод. Як шукаць сваіх продкаў". Яе правядуць супрацоўнік дзяржархіву Віцебскай вобласці Канстанцін Карпекін і адзін са спецыялістаў абласнога музея Героя Савецкага Саюза Міная Шмырова. Лекцыі будуць праходзіць у бібліятэцы кожны другі і чацвёрты чацвер месяца. Іх відэаверсіі будуць размяшчаць на сайце абласной бібліятэкі.
Акрамя таго, з кастрычніка гледачы тэлеканала "Віцебск" змогуць глядзець свежыя выпускі пра гісторыю горада на Дзвіне. Праграма з удзелам гісторыкаў і краязнаўцаў будзе выходзіць у эфір кожны першы і трэці чацвер месяца.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/istoriki-nauchat-vitebchan-vosstanavlivat-svoju-rodoslovnuju-362801-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/radavod
[4] https://zviazda.by/be/tags/lekcyi