Адпаведны комплекс мерапрыемстваў распрацаваны Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам і ўзгоднены з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання.
Пра неабходнасць абнаўлення, пераспецыялізацыі і пашырэння пладова-ягадных насаджэнняў у рэгіёне ішла гаворка падчас рабочай паездкі кіраўніка дзяржавы ў Баранавіцкі раён сёлета 22 сакавіка. Гэтае пытанне трымае на кантролі старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Брэсцкай вобласці Міхаіл Мясніковіч.
Як паведамляе прэс-служба верхняй палаты беларускага парламента, інвентарызацыя пладова-ягадных насаджэнняў, праведзеная мясцовымі ўладамі, паказала, што ў вобласці налічваецца 6,5 тысячы гектараў шматгадовых насаджэнняў, у тым ліку семечкавых — 4,4 тысячы, костачкавых — 0,1 тысячы, ягадных — 2 тысячы гектараў. План прадугледжвае эфектыўнае выкарыстанне гэтых плошчаў з улікам глебава-кліматычных асаблівасцяў рэгіёна і агратэхнічных умоў.
Святлана Яскевіч
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/svyatlana-yaskevich
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/selskaya-gaspadarka
[4] https://zviazda.by/be/tags/plady
[5] https://zviazda.by/be/tags/yagady
[6] https://zviazda.by/be/tags/bresckaya-voblasc