Для галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання ўтвораны 5831 участак. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК, паведамляе БелТА.
У Брэсцкай вобласці створана 911 участкаў, у Віцебскай — 768, у Гомельскай — 1009. У Гродзенскай вобласці іх утворана 669, у Мінскай — 982, у Магілёўскай — 739, у Мінску — 707. За мяжой беларусы змогуць прагаласаваць на 46 участках.
Па звестках ЦВК, з больш чым 5,8 тысячы ўчасткаў для галасавання 234 будуць працаваць у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, у вайсковых часцях — 17.
Нагадаем, выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі — на 7 лістапада.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/parlament
[3] https://zviazda.by/be/gramadstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/myascovae-samakiravanne
[5] https://zviazda.by/be/tags/vybary-2019
[6] https://zviazda.by/be/tags/galasavanne
[7] https://zviazda.by/be/tags/vybarchyya-uchastki