Легендарная казка Антуана дэ Сэнт-Экзюперы «Маленькі прынц» у перакладзе на беларускую мову Ніны Мацяш упершыню ўбачыла свет 30 гадоў таму — у 1989-м. Але з таго часу паэтка нястомна дапрацоўвала і рэдагавала свой пераклад. І вось упершыню сёлета тэкст з праўкамі і дапаўненнямі Ніны Язэпаўны надрукавала айчыннае выдавецтва «Папуры».
«Маленькі прынц» — самая вядомая ў свеце кніга пасля Бібліі і Карана, — адзначаюць у выдавецтве, — яна перакладзена на 300 моў свету, у тым ліку вельмі рэдкія. Гэта адна з тых нямногіх кніг, якія можна чытаць у розным узросце і штораз адкрываць для сябе новыя сэнсы. Пераклад Ніны Мацяш на беларускую мову выдатна перадае ўсе нюансы гэтага цудоўнага тэксту».
Вікторыя ЗАХАРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/viktoryya-zaharava
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/litaratura
[4] https://zviazda.by/be/tags/malenki-prync-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/peraklad
[6] https://zviazda.by/be/tags/belaruskaya-mova