Савет Міністраў устанавіў мэтавыя параметры паскоранага сацыяльна-эканамічнага развіцця асобных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак на 2019-2020 гады. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай урада №627 ад 18 верасня 2019 года, паведамляе БЕЛТА [1] са спасылкай на прэс-службу Саўміна.
Дакументам вызначаны задачы па забеспячэнню раўнамернага развіцця тэрыторый, скарачэнні разрыву ва ўзроўні і якасці жыцця насельніцтва ў рэгіёнах за кошт паскоранага сацыяльна-эканамічнага развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак з колькасцю насельніцтва 80 тыс. чалавек і больш (горада - Баранавічы, Пінск, Наваполацк, Бабруйск, раёны - Полацкі, Мазырскі, Лідскі, Барысаўскі, Маладзечанскі і Салігорскі).
Аблвыканкамам даручана забяспечыць стварэнне ўмоў і прыняцце мер для паскоранага сацыяльна-эканамічнага развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, названых у пастанове.
Міністэрству эканомікі неабходна штоквартальна інфармаваць урад аб эфектыўнасці прынятых у рэгіёнах мер і выніках дасягнення мэтавых параметраў.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/ustanovleny-tselevye-parametry-uskorennogo-razvitija-gorodov-i-rajonov-s-naseleniem-ot-80-tys-chelovek-362652-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika